Ноя
10

Канстытуцыя Зарачанскай Рэспублікі :))




  • Наснилось сьогодні…

  • Безымянный 23675


  • Рэспубліка Зарэчча — гэта віленскі раён кампактнага пражываньня мастакоў, артыстаў і іншых творчых людзей. Яго яшчэ называюць літоўскай Хрысьціяніяй. Адзінаццаць гадоў таму раён меркавалі зьнесьці, але творцы выкупілі яго ў гарадзкога самакіраваньня.

    Так некалькі дзясяткаў старых будынкаў за ракой Вялейка сталі рэспублікай са сваёй канстытуцыяй, прэзыдэнтам, урадам, міністэрствамі ўнутраных і зьнешніх справаў. Андранік Антанян падкрэсьліў, што ў праграме МЗС Рэспублікі Зарэчча ёсць пункт пра далучэньне да гэтай краіны Рэспублікі Беларусь. Антанян паабяцаў, што ў наступным годзе МЗС Зарэчча паспрабуе гэта зьдзейсьніць.

    Канстытуцыя Зарачанскай Рэспублікі

    1. Чалавек мае права жыць побач з Вялейкай, а Вялейка — цячы каля чалавека.

    2. Чалавек мае права на гарачую ваду, ацяпленьне зімою й чарапічны дах.

    3. Чалавек мае права памерці, але не абавязаны.

    4. Чалавек мае права на памылкі.

    5. Чалавек мае права быць адзіным і непаўторным.

    6. Чалавек мае права любіць.

    7. Чалавек можа быць нялюбым, але гэта не абавязкова.

    8. Чалавек мае права ня быць знакамітым і вядомым.

    9. Чалавек мае права ленавацца альбо нічога не рабіць.

    10. Чалавек мае права любіць і даглядаць котку.

    11. Чалавек мае права рупіцца пра сабаку да канца дзён аднаго з іх.

    12. Сабака мае права быць сабакам.

    13. Котка не абавязана любіць свайго гаспадара, але ў цяжкую хвіліну мусіць прыйсьці яму на дапамогу.

    14. Чалавек мае права часам ня ведаць, ці мае ён абавязкі.

    15. Чалавек мае права сумнявацца, але гэта не абавязак.

    16. Чалавек мае права быць шчасьлівым.

    17. Чалавек мае права быць нешчасьлівым.

    18. Чалавек мае права маўчаць.

    19. Чалавек мае права верыць.

    20. Чалавек ня мае права чыніць гвалт.

    21. Чалавек мае права ўсьведамляць сваю драбнату і веліч.

    22. Чалавек ня мае права квапіцца на вечнасьць.

    23. Чалавек мае права разумець.

    24. Чалавек мае права нічога не разумець.

    25. Чалавек мае права быць розных нацыянальнасьцяў.

    26. Чалавек мае права сьвяткаваць або не сьвяткаваць свой дзень нараджэньня.

    27. Чалавек абавязаны прыгадаць сваё імя.

    28. Чалавек мае права дзяліцца тым, што мае.

    29. Чалавек ня мае права дзяліцца тым, чаго ня мае.

    30. Чалавек мае права мець братоў, сясьцёр і бацькоў.

    31. Чалавек можа быць свабодным.

    32. Чалавек адказны за сваю свабоду.

    33. Чалавек мае права плакаць.

    34. Чалавек мае права быць незразуметым.

    35. Ніхто ня мае права зрабіць іншага вінаватым.

    36. Чалавек мае права быць асаблівым.

    37. Чалавек мае права ня мець аніякіх правоў.

    38. Чалавек мае права не баяцца.

    Не перамагай

    Не бараніся

    Не здавайся

    Гэтыя словы дазваляюць Зарэччу адмовіцца ад войска, раздаць сябе ўсім і даручыць сябе небу.


  • Наснилось сьогодні…

  • Безымянный 23675



  • Социальные сети

    Рубрики

    Последние записи